Вёска стала сястрой Хатыні. Гэта крывацечная рана для ўсіх нас. Ведаць, памятаць аб падзеях ваеннага ліхалецця вельмі важна. 366 мясцовых жыхароў, з якіх 120 дзяцей, былі расстраляны, а ўсе дамы спалены.
Прадстаўнікі працоўнага калектыву ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ветэраны працы, навучэнцы Краснасельскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, ушанавалі памяць бязвінна загінуўшых жыхароў вёскі Шаўлічы, усклалі кветкі да магіл загінуўшых.